× Закзать работу Готовые работы Вход Registration

Работа опубликована в Магазине

САЦЫЯЛЬНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА Ў ГАРАДСКIХ ВЫДАННЯХ: ПАРАЎНАЛЬНЫ АСПЕКТ

Добавлен: 06.11.2017
Тип работы: Дипломная работа
Стоимость: 132.25 BYN
Категория: Журналистика
Описание: Рэферат 2
Уводзіны 6
Глава 1 Сацыяльная праблематыка:сутнасць паняцця.................................8
1.1 Сацыяльная праблематыка: гісторыя і сучаснасць.....................................8
1.2 Аналіз і вырашэнне сацыяльных праблем у СМІ 15
Глава 2 Гарадскія выданні ў тыпалогіі друкаваных СМІ Беларусі............22
2.1 Тыпалагічная класіфікацыя друкаваных СМІ Беларусі ...............................22
2.2 Гарадскія газеты ў Беларусі 26
Глава 3 Сацыяльная журналістыка як сегмент сучасных СМІ 33
3.1 Сацыяльная журналістыка ў гарадскіх газетах Беларусі 33
3.2 Жанрава-тэматычны і візуальны аспекты на старонках гарадскіх газет 38
Заключэнне 47
Спіс выкарыстаных крыніц 51
Дадатак 53


УВОДЗIНЫ
Існаванне соцыума немагчыма без цяжкасцей. Гэта могуць быць самыя розныя сацыяльныя праблемы. А яны, у большасці выпадкаў, дрэнным чынам уплываюць на жыццядзейнасць грамадства. Кожная праблема вядзе за сабой шэраг наступстваў. Напрыклад, праблема алкагалізму пагражае будучыні яшчэ ненароджаных дзяцей, а ў выніку можа негатыўна ўздзейнічаць на насельніцтва таго ці іншага кантынента ці, нават, усёй планеты.
Вырашэннне сацыяльных праблем – справа складаная і неабходная. Але для таго, каб пачаць барацьбу супраць “нябачнага” ворага, патрэбна выдзяліць яго, распаўсюдзіць інфармацыю. Тут уключаецца роля СМІ як чацвёртай улады. Менавіта праз сродкі масавай інфармацыі, у вялікай ступені, ідзе “агітацыя на барацьбу” супраць сацыяльнага зла.
Тэма дыпломнай працы “Сацыяльная праблематыка ў гарадскіх выданнях: параўнальны аспект” прыцягвае сваёй актуальнасцю.
Актуальнасць тэмы вызначаецца, найперш, неабходнасцю аператыўна асвятляць у СМІ тыя праблемы, якія існуюць у сучасным горадзе, у жыцці яго насельнікаў. Гэта праблемы, якія існуюць у грамадстве ў цэлым, і іх патрэбна вырашаць. СМІ маюць вялікі ўплыў на соцыум і з’яўляюцца важным фактарам фарміравання грамадскай думкі. Таму ў газетах ці часопісах актыўна асвятляюцца ўсе аспекты сацыяльных праблем.
Апошнім часам, як паказывае статыстыка, чытаць газеты ў Беларусі сталі менш. Напрыклад, на сайце “Белапан” можна знайсці матэрыялы аб тым, што каля 24% беларусаў чытаюць газеты кожны дзень, 31% – раз у тыдзень, і каля 26% адказалі, што ўвогуле не чытаюць [1]. Тут узнікае пытанне: чаму апошнім часам друкаваныя выданні сталі страчваць папулярнасць у грамадстве?
Магчыма, гэта часткова звязана з глабалізацыяй, дзякуючы якой моладзь, і не толькі яна, атрымлівае неабходную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт. Аднак, і ў Інтэрнеце існуюць свае праблемы. У апошні час, як паказывае статыстыка, нават і ў глабальнай сетцы людзі навіны не чытаюць, а разглядаюць фотаздымкі. Чытач стаў лянівым. Таму ў Інтэрнэце з’яўляюцца і развіваюцца новыя формы, такія як інфаграфіка, лангрыд.
У друкаваных СМІ магчымасці для развіцця такіх форм абмежаваныя. Відавочна, патрэбна мадэрнізацыя газет для таго, каб прыцягнуць увагу чытача да выдання. Важную ролю адыгрывае і візуальнае афармленне: яно павінна максімальна адпавядаць тэматыцы артыкула, для найбольшага ўздзеяння на чытача.
На жаль, цяжкасці ў паўсядзённасці існуюць і іх патрэбна вырашаць. Хто як ні СМІ дапамагае гэта зрабіць? Аднак, любы артыкул, звязаны з сацыяльнай праблематыкай, патрэбна зрабіць максімальна зразумелым для чытача. Для большага эфекту існуе неабходнасць візуалізацыі. Гэта ў сукупнасці дапаможа вырашаць шмат праблем. Бо іх занядбанне можа негатыўна адбіцца на будучыні або спарадзіць новыя, больш горкія праблемы.
Мэтай нашай працы з’яўляецца даследаванне друкаваных СМІ з пункту гледжання жанрава-тэматычнага і візуальнага аспектаў.
Перад сабой мы паставілі некалькі задач:
• разабрацца, што такое сацыяльная праблематыка ўвогуле;
• высветліць, якую ролю выконваюць СМІ ў вырашэнні тых ці іншых сацыяльных праблем;
• разабрацца, якое месца сярод сродкаў масавай інфармацыі займаюць гарадскія газеты;
• высветліць, у якіх жанрах пішуць аўтары артыкулы на тэму сацыяльнай праблематыкі;
• выявіць, якія тэмы з’яўляюцца найбольш важнымі для тых ці іншых гарадскіх газет;
• прааналізаваць гарадскія газеты з пункту гледжання візуалізацыі размешчаных матэрыялаў;
• вызначыць адпаведнасць графічнага афармлення тэматыцы артыкулаў.
Аб’ектам у даследаванні з’яўляюцца друкаваныя сродкі масавай інфармацыі: гарадскія газеты, якія выходзяць у Беларусі. Для падрабязнага аналізу былі выдзелены тры тыпы выданняў. Гэта рэспубліканская гарадская газета, якая выходзіць у сталіцы нашай краіны – “Минский курьер”. Выданне “Віцьбічы”, што “родам” з абласнога цэнтра, але з’яўляецца таксама гарадской газетай. І “Бабруйскі кур’ер”, – газета-выхадзец з раённага цэнтра – горада Бабруйска.
Нумары выбіраліся за перыяд часу – па тры месяцы. З лютага па красавік 2015 года, са студня па сакавік і верасня па лістапад 2016 года. У гэтым часавым інтэрвале праводзіўся адбор і аналіз зместу матэрыялаў, звязаных з сацыяльнай праблематыкай, а таксама формы і якасці іх візуалізацыі.
Прадмет даследавання – кантэнт гарадскіх СМІ, звязаны з сацыяльнай праблематыкай, жанры адпаведных артыкулаў і візуалізацыя іх зместу.
Элементы навуковай навізны працы вызначаны тым, што даследаванне гарадскіх газет у гістарычным і тыпалагічным аспектах, іх сістэматызацыя, аналіз функцыянавання ў сучасных умовах з’яўляюцца не дастаткова вывучанымі. У айчыннай навуковай літаратуры сярод вялікай колькасці манаграфій, навучальных дапаможнікаў, артыкулаў, прысвечаных розным тыпам перыядычных выданняў, гарадской газеце нададзена незаслужана мала ўвагі.
Для дасягнення пастаўленых мэт і задач неабходна прааналізаваць матэрыялы абраных газет. Вызначыць, якія сацыяльныя праблемы з’яўляюцца найбольш важнымі для той ці іншай мясцовасці. Выявіць, якія жанры з’яўляюцца найбольш актуальнымі для кожнага выдання. Прааналізаваць, ці адпавядае графічнае і візуальнае афармленне тэматыцы артыкулаў, а таксама сістэматызаваць атрыманыя веды.
Структура працы. Праца ўключае ў сябе ўводзіны, тры главы, заключэнне, спіс выкарыстаных крынiц і дадатак, дзе змешчаны некаторыя матэрыялы з даследаваных газет і дыяграмы.
Скачать файлы с работой можно будет после регистрации и оплаты
Добавление комментариев доступно только зарегистрированным пользователям
Нужна работа под заказ?
Оставьте бесплатную заявку на оценку Вашей работы и начните получать предложения от Авторов прямо сейчас!
Оставить заявку
Нужна похожая работа?
Поищите подходящую работу в магазине готовых работ!
Перейти в Магазин
Разделитель

Ответы на часто задаваемые вопросы

Как связаться с Автором?

Вы можете задать имеющиеся у Вас вопросы в разделе комментариев, который располагается на данной странице под описанием к работе. Возможность комментирования доступна только для зарегистрированных Пользователей.

Какие гарантии по качеству работы?

Гарантии по качеству работ из Магазина действуют в части соответствия работы описанию, приводимому Автором на странице работы. В случае несоответствия предоставленного Автором описания работе, мы вернём Вам деньги. Гарантийный срок составляет 14 дней. В течении этого времени Вы можете убедиться в соответствии работы приводимому к ней описанию.

Где и когда я смогу забрать работу?

Ссылка для скачивания придёт Вам в письме на адрес Вашей электронной почты сразу после оплаты, а также будет доступна на странице оплаченной работы.

Как оплатить работу?

Возможность оплаты доступна только зарегистрированным пользователям. Для осуществления оплаты необходимо выставить счёт, выбрав подходящий для Вас способ оплаты.

Мне нужна похожая работа. Что делать?

Если данная работа немного отличается от той которая нужна Вам, Вы можете поискать более подходящую в Магазине готовых работ, либо заказать у Авторов написание работы на заказ.